
ТОЕ НЯ МЫ: кронікі-10/2018 (завершана)
У Архангельску ля будынка ФСБ прагрымеў выбух. Паводле папярэдняй інфармацыі, Мужчына, які ўвайшоў у будынак, выняў з торбы неўсталяваны прадмет, які выбухнуў у яго ў руках. Загінуў 1 чалавек. Пацярпелі 3 чалавекі. (2018/10/31).
На Хахракоўскім радовішчы (Ніж-вартаўскі р-н, Х-М аўт.акруга) прагрымеў выбух, а затым пачалі палаць 4 рэзэрвуары з нафтапрадуктамі. Пацярпелі 2 чалавекі. Адзін зьнік бязь вестак. (2018/10/30).
У Мурманску затануў плывучы док ПД-50 (адзін з найбуйнейшых у свеце) адразу пасля рамонту ў ім авіяноснага крэйсэра “Амірал Кузьняцоў”. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні Дня ВМФ РФ і імянін Кузьмы. (2018/10/29).
У Прымор’е пад грузавіком і легкавымі аўтамабілямі абрынуўся аўтамабільны мост. У выніку інцыдэнту адзін легкавы аўтамабіль апынуўся заціснуты паміж грузавіком і часткай моста. Адзін чалавек загінуў. (2018/10/26).
На федэральнай трасе А-147 Джубга-Сочы абрынуўся мост праз раку Макопсе. (2018/10/25).
У Керчы (часова акупаваная тэр.Украіны) у палітэхнічным каледжы адзін з студэнтаў арганізаваў выбух і ўчыніў бойню, абстраляюшы студэнтаў і выкладчыкаў. Сам застрэліўся. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулых – 20, пацярпелых – больш за 50. (2018/10/17).
Пешаходны мост абрынуўся на аўтатрасу ва Уладзівастоку. Рух з выспы Рускай і раёна Першамайскі паралізаваны. (2018/10/16).
У г.Свабодным Амурскай вобласці на ТрансСібірскую чыгуначную магістраль абрынуўся мост, па якім ехаў грузавік. (2018/10/09).
У Мардовіі абрынуўся аўтамабільны мост. Паміж сёламі Дубенки і Ардатов абрынуўся аўтамабільны жалезабэтонны двухпалосны мост даўжынёй каля 15 метраў, калі па ім праязджаў грузавік. (2018/10/09).
Арка чыгуначнай часткі Крымскага моста абрынулася ў ваду. (2018/10/04).
Пы.Сы. Як мы ўжо паведамлялі – Міністэрства абароны Вейшнорыі ня мае дачыненьня да згаданых вышэй інцыдэнтаў. Бо яно не існуе.