Пагадненьне з Карніа-Рутэнскай імпэрыяй

Пагадненьне з Карніа-Рутэнскай імпэрыяй

Пачатак працы Сойму-II у ноч на 10 сьнежня 2018 супаў зь яшчэ адной важнай падзеяй у палітычным жыцьці Вейшнорыі – падпісаньнем Дамовы аб узаемным прызнаньні і ўстанаўленьні дыпляматычных адносінаў з Карніа-Рутэнскай імпэрыяй.

Каралеўства і правінцыі Рутенской Кароны, а таксама землі, што прадстаўленыя ў Радзе Карніі ё глябальнай мікранацыяй,
устаноўчыя дзяржавы якой (на дадзены момант 15), раскіданыя па ўсім Сьвеце, хоць і абмежаваныя, як правіла, асобнымі хатнімі гаспадаркамі. Яна ўтвораная ў 2016 годзе аб’яднаньнем каралеўства Рутэнія, заснаванага двума рокамі раней каралём Оскарам I ў Бразыліі, і Карнійскай імпэрыі (у Чэхіі) як падвойная манархія накшталт Аўстра-Вугоршчыны, культуру якой дзяржава ў значнай ступені спадкуе.

Нягледзячы на ​​малады век і ня вельмі вялікую колькасьць насельніцтва (тохі больш за 200 афіцыйных грамадзянаў) Імпэрыя мае ня толькі неабходныя атрыбуты дзяржаўнасьці, але таксама досыць устойлівую і разьвітую традыцыю заканатворчасьці і дыпляматыі, пераважна якой і абумоўленая ейная ўражлівая тэрытарыяльная экспансыя. Апошняя ўстаноўчая дзяржава, португалмоўнае гэрцагства Даўгава, далучылася да Імперыі толькі дзесяць дзён таму, на наступны дзень пасьля афіцыйнага заснаваньня. Можна адзначыць, што разьвітыя інстытуты Карніі-Рутэніі зьяўляюцца прывабнымі дзеля ня вельмі ўпэўненых у сабе мікранацыяў, якія лічаць дзеля сябе пэрспектыўнай інтэграцыю ў Імпэрыю ў якасьці новых суб’ектаў.

Хоць Вейшнорыя ўвасабляе палярную, нацыянальна-рэспубліканскую парадыгму дзяржаўнасьці да таго ж на глебе ўсходне-эўрапейскай культуры, мажліва спадзявацца, што разьвіцьцё дыпляматычных адносінаў з Карніяй-Рутэніяй стане плённым ўва ўзбагачэньні новым досьведам.

Раней, 22 чэрвеня 2018, Рэспубліка Вейшнорыя ўсталявала дыпляматычныя адносіны з Вільним містом Новий Кодак.