Мін.абароны Вейшнорыі ня мае дачыненьня

Мін.абароны Вейшнорыі ня мае дачыненьня

Пасля інцыдэнту зьявілася багата неправераных чутак, якія яднаюць Вейшнорыю і затапленьне плывучага доку ў Мурманску.

Плывучы док ПД-50, пры дапамозе якога рамантаваўся авіяносны крэйсэр “Адмірал Кузняцоў”, больш вядомы як “Кузя, які паліць”, ня мог пайсьці на дно празь дзеяньні Міністэрства абароны Вейшнорыі, бо яно не існуе. Сапраўды, у заканадаўстве Рэспублікі Вейшнорыя няма згадкі аб стварэньні якіх-небудзь сілавых або вайсковых ведамстваў.

Добраахвотніцкія дыверсійна-разьведвальныя групы, якія на тэрыторыі Мурманску падрываюць абараназдольнасць флёту РФ шляхам сыстэматычнага сумеснага распіваньня настойкі глёгу (рас. “боярышник”) з вайскоўцамі і работнікамі прадпрыемстваў ВПК, не зьяўляюцца афіцыйнымі спэцпадразьдзяленьнямі Вейшнорыі.

Ruslan Kiselev

1 thought on “Мін.абароны Вейшнорыі ня мае дачыненьня

Comments are closed.