Заснаваная новая арганізацыя – канфэдэрацыя СПОРТУ ВЕЙШНОРыі

Заснаваная новая арганізацыя – канфэдэрацыя СПОРТУ ВЕЙШНОРыі

Колькасьць арганізацыяў Вейшнорыі працягвае няўхільна павялічвацца, гэта пакуль ніяк не ўплывае на іхнюю актыўнасьць, але будзем спадзявацца, што рана ці позна, колькасьць выльецца ў канкурэнцыю і падвысіць якасьць іхняе працы.

Чарговую арганізацыю заснаваў добра вядомы вейшнорцам дзеючы дэпутат і кандыдат у дэпутаты другога Сойму Tomašaŭ Aliaksei. Назва новай арганізацыі – “Канфедэрацыя Спорта Вейшнорыі“, ейны лёзунг – “Годнае прадстаўніцтва Краіны». Новае аб’яднаньне валанцёраў цалкам можа прэтэндаваць, у пэрспэктыве, на першынство сярод спартыўных арганізацыяў рэспублікі. Апублікаваныя і асноўныя мэты арганізацыі: “Аб’ядноўваньне спартовых федэрацыяў Краіны. Спартовае прадстаўніцтва Вейшнорыі ў замежжы. Дапамога аматарам спорту ў правядзеньні спаборніцтваў. Улічваць і сыстэматызаваць вынікі вейшнорскіх спартоўцаў. ”

Нам таксама ўдалося атрымаць кароткі камэнтар пра арганізацыю ад заснавальніка: “Спартоўцы Вейшнорыі пасьпяхова ўдзельнічаюць у спартовых змаганьнях, маюць пэўныя дасягненьні. Нашыя спартоўцы прасоўваюць імя нашай бацькаўшчыны Вейшнорыі па ў сім сьвеце. Вейшнорыіі варта падтрымаць сваіх спартоўцаў, зацікавіць спартоўцаў рабіць сваю справу якасна і далей. Пэўныя крокі ўжо былі зроблены – Соймам 1 ськліканьня быў прыняты закон аб канфэдэрацыі спорту. Працуем далей…

Каманда Вейшнорськага Весьніка жадае посьпехаў і вялікай колькасьці валянтэраў новастворанай Канфэдэрацыі Спорту!