Сэсыя-1: вынік 1-ай спробы ў выкананьні Сойму-ІІ

Сэсыя-1: вынік 1-ай спробы ў выкананьні Сойму-ІІ

Напачатку важна адцеміць — склад Сойму-ІІ фармаваўся ў вельмі адрозных умовах адносна папярэдняга. 

Рок таму выбары адбываліся на хвалі ліхаманкавага ажыятажу, вялізнай колькасьці кандыдатаў і першых, незаўсёды пасьлядоўных спробаў упарадкаваць віртуальнае дзяржбудаўніцтва. Але паколькі распрацоўка паўнавартаснай плятформы Вейшнорыі зацягнулася, калі Сойм-І больш як праз 2 месяцы пасьля выбараў распачаў працу, актыўнасьць зьнізілася на парадак. Дэпутаты пакаштавалі законатворчага хлебу, і зразумелі, якая гэта нудотная і няўдзячная справа. У выніку і падрыхтоўка дакумантаў і ўдзел у галасаваньнях пакідалі жадаць лепшага.

Цяперашнія Дэпутаты ў значнай ступені сталіся выхадцамі з папярэдняга Сойму. Адпаведна, досьвед і загартоўка дазваляюць спадзявацца на большую эфэктыўнасьць, стабільнасьць ды пасьлядоўнасьць працы. Дэпутаты ж першачкі таксама апынуліся не слабейшымі. Што і паказала справа. Усе дакуманты прымаліся з удзелам прынамсі большасьці Дэпутатаў.

Таксама важны ўплыў на якасьць законатворчай дзейнасьці мела актывізацыя Інтэлектуальнага цэнтру «Вірт-Рэал», чые супрацоўнікі паспрыялі падвышэньню грунтоўнасьці ў падыходах да распрацоўкі законаў.

А цяпер да канкрэтыкі.

1.  Закон Рэспублiкi Вейшнорыя “Аб Урадзе” – № 99/C2-1-1 от 19.12.2018 / Дадзены Закон адмяняе “Положение о Министерствах Вейшнории” № 35/C1-2-1 от 04.04.2018

Соймам-І было прынятае Палажэньне на тую ж тэму, але і недастатковы статус дакуманту і нізкі ўзровень прапрацоўкі запатрабаваў перапрацаваць і дапоўніць той тэкст з падвышэньнем да статусу закона.

2. АКТ аб тлумачэньні Разьдзелу VI Канстытуцыі Вейшнорыі – № 91/C2-1-2 от 21.12.2018 / Датычыць дэталёвага апісаньня парадку прыняцьця паправак да Канстытуцыі Вейшнорыі

Дадзены Акт быў прапанаваны з тае прычыны, што між Дэпутатаў узьніклі што-да апошняга Разьдзелу VI Канстытуцыі, датычнага працэдуры зьмененьняў і дапаўненьняў самой Канстытуцыі. Узьніклы антаганізм так і ня быў пераадолены, таму ў выніку дакумант быў прыняты, але толькі простай большасьцю — да канстытуцыйнай не хапіла 3 галасоў. 

3. Закон Рэспублiкi Вейшнорыя “Аб Сойме” – № 101/C2-1-3 от 23.12.2018

Так сталася, што Сойм-І не парупіўся, каб узаконіць уласную дзейнасьць. Адпаведна, больш дасьведчаны й мэтанакіраваны склад Сойму-ІІ адразу ўзяўся за гэтую справу. У тэксьце Закону зьявілася важная норма аб мажлівасьці замены Дэпутата ў вападку ігнараваньня ім сваіх абавязкаў на бліжэйшага паводле выбарчага рэйтынгу Дарадцу Сойму (у І рэдакцыі Канстытуацыі — прадстаўніка Апазыцыі). Калі такі прынцып будзе прыменены, дык ужо ў бліжэйшы час тыя з кандыдатаў, каму трохі не хапіла, каб стаць Дэпутатамі, атрымаюць мажлівасьць у поўным сэнсе далучыцца за законатворчай дзейнасьці.

4. Закон Республики Вейшнория “О Министерстве Культуры, Образования и Науки” – № 103/C2-1-4 от 26.12.2018

На дадзены момант дзеючым у Вейшнорыі зьяўляецца толькі Міністр замежных справаў. У той жа час разнастайныя апытаньні вейшнорцаў паказваюць на неабходнасьць прызначэньня Міністра ў сфэры культуры. Дэпутаты ўвежліва сачылі за апытаньнямі і прапанавалі адпаведны праект Закону, дадаўшы ў яго шчэ дзьве важныя сфэры — Адукацыі і Навукі.

5. Конституция Вейшнории (редакция ІІ) – № 104/C2-1-5 от 28.12.2018 / Техническая поправка №1 к Конституции Вейшнории (исправление нумерации и опечаток)

З прычыны таго, што адбыўся моцны падзел у асяродзьдзі Дэпутатаў датычна працэдуры ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю, гэты пункт быў прыняты і зусім асьцярожнай, тэхнічнай рэдакцыі. У выніку супярэчнасьці між Канстытуцыяй і новымі Законамі засталіся нявырашанымі. Ну а паколькі ўсе дапрацоўкі тэхнічнай плятформы Вейшнорыі адбываюцца вельмі марудна, Дэпутаты, якія так спадзяюцца на стварэньне модулю Рэфэрэндума, рызыкуюць такім чынам закласьці запаволеную бомбу пад дзейнасьць Сойму-ІІ.

6. Закон Республики Вейшнория “О Канцелярии Сойма” – № 92/C2-1-6 от 30.12.2018

Таксама скрайне важны Закон датычны ўладнаваньня працы Сойму. Таксама выклікаў пярэчаньні з боку некаторых Дэпутатаў, якія заяўлялі аб мажлівасьці ўзурпаваньня Канцлерам некаторых паўнамоцтваў Сойму-ІІ. Тым ня меньш, і гэты Закон быў прыняты, тым больш, што і ён зьяўляўся дапрацоўкай ранейшага Закону «Аб Сакратары Сойму».

Варта яшчэ дадаць, што цягам Сэсыі-1 выявіліся 6 Дэпутатаў, якія праігнаравалі ўсе шесьць галасаваньняў. Таму, мажліва, ўжо ў бліжэйшую Сэсыю-2 мы пабачым працэс ператварэньня Дарадцы-апазыцыянэра ў паўнавартапснага Дэпутата Сойму. Чакаць зусім нядоўга!

Пакінуць адказ