
Заява дэпутатаў Сойму ІІ Вейшнорыі (абнаўляецца)
Мы, дэпутаты Сойму ІІ Вейшнорыі, сьведчым пра нашую занепакоенасьць у сувязі з эскаляцыяй расейска-украінскага збройнага канфлікту.
Выказваем салідарнасьць блізкаму ўкраінскаму народу, выступаем у падтрымку дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай недатыкальнасьці Ўкраіны.
Межы Вейшнорыі праходзяць праз сэрцы ейных грамадзянаў, таму ў такі складаны момант мы, як вейшнорцы, пачуваемся найбольш украінцамі!