Якім варта быць Ураду? Бачаньне Цэнтру Вірт-Рэал

Якім варта быць Ураду? Бачаньне Цэнтру Вірт-Рэал

Як напісана на старонцы Інтэлектуальнага цэнтру – “Асноўныя прынцыпы Ўраду закладзеныя ў Канстытуцыі Вейшнорыі. Прадумваем дэталёвае апісаньне модулю і мэханізм функцыяваньня”.

Але ж як так сталася, што цягам року дзейнасьці Сойму І скліканьня не былі вырашаныя такія фундаментальныя з пункту гледжаньня дзяржаўнага будаўніцтва задачы – распрацоўка функцыянальных модуляў Ураду, Суду і ЦВК? Суд і ЦВК, апроч як у Канстытуцыі, увогуле ніяк не адлюстраваліся ў дзейнасьці Сойму.

Дзеля справядлівасьці варта адзначыць, што пытаньні выканаўчай галіны ўлады такі разглядаліся, але… Было наштампавана ажно 8 законаў якія апісваюць дзейнасьць і памнамоцтвы 6 міністэрстваў, аднак ніводнае зь іх так і не пачало паўнавартасна дзейнічаць (прынамсі ніводнай справаздачы ад міністэрстваў Сойм не пабачыў)!

А вось што нам кажа Канстытуцыя:

Статья 2. В функции Исполнительной власти входит воплощение законов Вейшнории в жизнь.
Статья 3. Исполнительная власть состоит из профильных министерств, других ведомств в их подчинении и Технической администрации платформы.
Статья 4. Если работу министерства невозможно заменить компьютерной программой, главой министерства является министр, назначаемый на должность на конкурсной основе.

Такім чынам, мы падыходзім да пытаньня распрацоўкі альгарытму як цалкам Ураду (колькасьць і сфэры дзейнасьці Міністэрстваў, мэханізмы прыняцьця рашэньняў і ўзаемадзеяньне з Соймам ды з грамадзтвам), гэтак і Міністэрстваў паасобку (пасадовы склад, структура і функцыі).

Ну што ж, будзем лічыць, што І-ае скліканьне было гэтакім “чарнавіком” Сойму.
Цяпер самы час распачаць справу ад самых падмуркаў!

2 thoughts on “Якім варта быць Ураду? Бачаньне Цэнтру Вірт-Рэал

  1. Створити одним законом купу міністерств/комітетів/інших структур – зовсім не важко, але що робити з шаленим дефіцитом кадрів? Де брати міністрів/помічників, якщо навіть притомних депутатів для Сойму не вистачає? Тому вважаю, що потрібно запускати роботу міністерств поступово, краще одне міністерство, що реально функціонує ніж 10 непрацюючих.

    1. Цалкам згодны!
      Пустыя вакансыі без прэтэндэнтаў ствараюць прыгнятальнае ўражаньне ад усяго праекту.
      Таму мне падаецца – Закон аб Урадзе мусіць быць адзін, а пасады канкрэтных Міністраў Сойм можа ствараць Пастановай пры патрэбе. Падзаконныя акты ўсё ж больш мабільныя.

Comments are closed.