За некалькі гадзінаў да пачатку выбараў …

За некалькі гадзінаў да пачатку выбараў …

Агітацыйная кампанія падыходзіць да канца. Ужо празь лічаныя гадзіны кожны свядомы грамадзянін Вейшнорыі атрымае мажлівасьць паставіць запаветныя «галачкі» ў выбарчым бюлетэні, выбраўшы 30 самых годных слуг народа, якія працягнуць развіваць Краіну Мары …

Прааналізуем этап агітацыйнай кампаніі. Апошні ейны тыдзень, які, у тэорыі, павінен быць гарачым – зусім не апраўдаў нашых надзеяў. У выбарцаў засталося больш пытаньняў, чым адказаў. Большасьць кандыдатаў у дэпутаты так і ня здолелі сабрацца з думкамі і напісаць хоць бы некалькі словаў пра сваіе перадвыбарчыя прапановы. Магчыма, менавіта ў гэтыя апошнія гадзіны, каторы зь іх, ліхаманкава абдумваючы і спяшаючыся, дрыготкімі рукамі набірае тэкст, каб усё ж такі паспець заскочыць у апошні вагон цягніка пад назвай “Сойм II», які імкліва аддаляецца ад іх у далеч …

Такім чынам, каб падсумаваць вынікі агітацыйнай кампаніі, палічым колькасць кандыдатаў, якія прыклалі намаганьні і згенэравалі некалькі ідэяў у сваіх перадвыбарчых праграмах. З 72 зарэгістраваных, толькі 34 кандыдаты перайшлі на наступны этап разьмесьціўшы свае праграмы. Зь іх 18 аб’ёмных і зразумелых (паводле мераваньня Вейшнорскага Весьніка), яшчэ 11 праграм, калі не лічыць лозунг кандыдата – практычна пустыя. Таксама ёсьць 5 праграм, змест якіх нам падаўся не зусім зразумелым. Астатнія ўдзельнікі выбарчай гонкі, а гэта ажно 38 кандыдатаў – не далі выбарцам ніякай інфармацыі аб тым, што яны забыліся ў Сойме ІІ-га скліканьня.