Добрая выбарчая праграма – 50% поспеху (Абнаўляецца)

Добрая выбарчая праграма – 50% поспеху (Абнаўляецца)

Як узнікла ідэя

Так склалася, што сайт Вейшнорскага Весьніка пачаў сваю працу, як раз у разгар выбарчай кампаніі ў Сойм Вейшнорыі. Менавіта ў гэты час, кандыдаты ў дэпутаты старанна рыхтавалі і выкладалі, дзеля публічнага абмеркаваньня, свае выбарчыя праграмы. Дзякуючы гэтаму неверагоднаму зьбегу абставінаў, нам не прыйшлося доўга думаць над тэмай першага апытаньня, ідэя была перад носам – гэта вызначэньне найлепшай праграмы кандыдата!

Варта адзначыць, мы дадалі да апытаньня толькі тых кандыдатаў, што напісалі больш-менш зразумелыя шараговаму вейшнорцу праграмы, як мінімум, зь некалькіх прапановаў.

Добры вынік, як для першага разу

Нашы чытачы здзіўленне актыўна прынялі ўдзел у галасаванні. Усяго на двух версіях сайта прагаласавала 59 наведвальнікаў, 40 на беларускай версіі і 19 на ўкраінскай. Пры гэтым аддаць свой голас можна было толькі за аднаго кандыдата з аднаго IP-адрасы. Рэдакцыя ВВ лічыць гэта добрым вынікам, улічваючы агульную актыўнасць вейшнорцив і нядаўні запуск рэсурсу.

Такім чынам,
мы атрымалі тройку пераможцаў, на беларускай версіі сайта: 3 месца – Haar Eugen (12.50%), 2 месца – Rasolka Aliaksiej (15%) і 1 месца – Rogacz Zmicier Magnus (25%).

Трохі адрозніваюцца вынікі на ўкраінскай версіі: 3 месца – Koblents Mykhailo (10.53%), 2 месца – Rasolka Aliaksiej (21.05%), 1 месца ізноў за Rogacz Zmicier Magnus (26.32%).

Віншуем пераможцаў!

Пра што кажуць такія вынікі?

Прынамсі, пра тое, што пераможцам хацелася перамагчы і ўдалося мабілізаваць сваіх прыхільнікаў для галасаваньня, што сьведчыць пра выдатныя арганізатарскія здольнасьці! Да таго ж, магчыма, у час правядзеньня гэтага апытаньня, яшчэ больш людзей даведаліся пра Вейшнорыю – вольную і годную віртуальную краіну!