
Склад Сойму-II істотна абнавіўся
Праблема недобрасумленных дэпутатаў востра паўстала яшчэ перад першым Соймам. Менавіта з-за нізкай актыўнасьці законных выбраньнікаў было вырашана зьменьшыць іх колькасьць з 55 да 30. Але ж і гэтага, як паказаў час, аказалася недастаткова.
У Сойме другога скліканьня амаль 30% дэпутатаў пасьля посьпеху на выбарах неспадзявана зразумелі, што ўсё гэта ім не цікава ці што яны не маюць вольнага часу для законатворчай дзейнасьці ды служэньня народу Вейшнорыі.
Іньшыя, больш адказныя дэпутаты, дзеля захаваньня працаздольнасьці Сойма, вырашылі прапісаць у Законе аб Сойме працэдуру замяшчэньня дэпутатаў адмовіўшыхся дабраахвотна ад сваёй пасады або тых, якія праз рэгулярны неўдзел у галасаваньнях, прызнаваліся ўхіляючыміся ад выкананьня сваіх абавязкаў на тых прадстаўнікоў корпусу Дарадцаў Сойму (Апазіцыі), якія пад час выбараў набралі найбольшую колькасьць галасоў, але ж не патрапілі ў лік першых 30. І ўжо пад час другой сесіі гэты закон пачаў дзейнічаць. На трэцім паседжаньні была разгледжана прынята пастанова “Аб замяшчэньні выбылых дэпутатаў“, распрацаваная Атэістычнай партыяй Вейшнорыі і ў канчатковым варыянце прапанаваная да галасаваньня дэпутатам Arseny Dziadok.
Згодна зь ёю былі пазбаўленыя дэпутацкіх паўнамоцтваў па асабістым жаданьні:
Іх месцы на сталай аснове занялі наступныя грамадзяне:
Прызнаныя ўхіляючыміся ад выкананьня дэпутацкіх абавязкаў і адпраўленыя ў неаплочваемы адпачынак, але маючыя магчымастць да 3 лютага спраўдзіць важкасьць прычын неўдзелу ў працы Сойму:
Замест іх часова ўключаныя ў лік дэпутатаў наступныя прадстаўнікі Дарадцаў, якія маюць магчымась у выпадку адсутнасьці тлумачэньняў у пазначаны тэрмін ад адхіленых дэпутатаў, стаць паўнавартаснымі дэпутатамі Сойму Вейшнорыі: