
Перамога ў 7-дзённай вайне
4-рочча гістарычнай перамогі Вейшнорыя сустрэла ўпэўнена, ня гледзячы на рэцыдыўную актыўнасьць даўняга праціўніка – чарговыя вайсковыя вучэньні “Захад-2021”.
І такое стаўленьне не выпадковае. Справа ў тым, што цяперашняе лязганьне зброяй усё больш набывае рысаў вайскова-патрыятычнай гульні: урачыстыя маршы наперэдадні і напрыканцы вучэньняў, віншавальныя словы ад замежных гасьцёў, гонка за вялікімі лічбамі і рэкордамі.
У рэшце, вейшнорцы шчэ добра памятаюць, як чатыры рокі таму акупанты адпаўзалі ў месцы дыслакацыі, панесшы заўважныя страты.
І тыя страты апынуліся далёка не апошнімі. Чаго толькі варты месяц напярэдадні нядаўняга сьвяткаваньня 4рочча Незалежнасьці Вейшнорыі – 6 вайскова-паветраных суднаў рф-іі навярнуліся бяз шанцаў на ўзнаўленьне!
Працягваем стаяць на варце свайго!
Усё будзе Вейшнорыя! З Днём Перамогі, суграмадзяне!