Першая рэкляма на ВВ аплочана праз талеры!

Першая рэкляма на ВВ аплочана праз талеры!

24 студзеня адбылася адна, незначная на першы погляд, падзея, але калі ведаць дэталі, то яна, безумоўна, заслугоўвае таго, каб распавясьці аб ёй вам, паважаная чытачы.

Магчыма вы ўжо пасьпелі заўважыць, што на сайце навагоднюю карцінку зьмяніў рэклямны банэр. І нічога дзіўгага не было б у гэтым факце, калі б не тая акалічнасьць, што гэта зьявілася сьледствам першай у гісторыі Вейшнорыі здзелкай па размешчаньні вейшнорскай рэклямы на вейшнорскім сайце, аплата за якую рабілася крыптаталерамі праз вейшнорскія гаманцы на плятформе.

І справа не ў тым, што кошт рэклямы быў сымбалічным – 200 TLR за месяц, а ў тым, што гэта была першая спроба наладзіць на плятформе фармат барахолкі – абмену ці продажу нейкіх тавараў ці паслуг. Пры гэтым рэклямадаўца дабоаахвотна пералічыў на карысьць Вейшнорыі 5%, а ўладальнік сайту – 20% ад гэтай сумы ў якасьці падатку.

Трэба зазначыць, што гэты першы досьвед падобнай здзелкі можна параўнаць з гістарычным набыцьцём у 2010 годзе амерыканцам Ласла Хайніцам дзьвух піц за 10 тысяч біткойнаў. У межах Вейшнорыі, зразумела.

Увогуле з’яўленьне дошкі бясплатных аб’яў на плятформе бачыцца даволі перспектыўным шляхам павелічэньня запатрабаванасьці сайта, крыніцай дадатковых паступленьняў у бюджэт праз падаткі, а таксама наладжваньня рэальных стасункаў паміж рэзідэнтамі Вейшнорыі.

Акрамя магчымасьці аплаціць рэкляму талерамі, гэта можна зрабіць і ў іньшай крыптавалюце: біткойнах, этэры ці догекойнах. 

Як паведаміў адміністратар сайта “Вейшнорскі весьнік”, у будучым, пры наяўнасьці некалькіх прэтэндэнтаў на рэклямныя плошчы, цана на рэкляму будзе фармавацца па прынцыпе аўкыёну. Між іньшым, менавіта такі прынцып зараз ужываецца што да рэклямы на Facebook.