
Асаблівасьці вейшнорскага парт.будаўніцтва
Вейшнорыя ёсьць маладой онляйн-краінай, таму партыйнае будаўніцтва ды і ўся палітычная сфэра пакуль выглядаюць як віртуальная пясочніца, ўдзельнікі якой быццам нядаўна пабачылі новыя цацкі.
Калі ж зазірнуць у гісторыю, падчас выбараў Сойму І партыяў увогуле не існавала. Усе кандыдаты (а было іх зарэгістравана ажно 351) мелі статус беспартыйных (хоць, мажліва, палітычныя погляды хось зь іх і меў). Тлумачылася такая суцэльная непартыйнасьць найперш беднасьцю функцыяналу Плятформы 1.0. Толькі пасьля запуску Плятформы 2.0, а зь ёй – і пачаткам працы Сойму І, пачалося ў Вейшнорыі партыйнае будаўніцтва.
ПЕРШАЯ ХВАЛЯ
Падчас першай хвалі аб’ядналіся збольшага як раз такі дэпутаты Сойму І. Вось гэтыя структуры:
1. Партыя Зялёныя ( ZanZibar Alex заснаваў )
2. БЛОК ДАРТА ВЕЙДЕРА ( Вейдер Дарт заснаваў )
3. Громадський рух “Вперед Вейшнорія!” ( Устименко Олег заснаваў )
4. ППЦ. Парція Памяркоўных Цэнтрыстаў ( Kanavałaŭ Rusłan заснаваў
5. ЛІҐА ЛІТВІНОЎ ( Korybut-Daszkiewicz Witek заснаваў
6. Анiмэшна Мемны Блок ( Emiya Shirou заснаваў
7. Ліберально-демократична партія Вейшнорії ( Дмитренко Віктор заснаваў )
8. Либертарианский блок у Сойме Вейшнорыi ( Haar Eugen заснаваў )
*З гэтага шэрагу выпадае ЛІҐА ЛІТВІНОЎ, якая ня мела сваёй пазыцыі ў Сойме І, а сваёй мэтай паставіла замену назвы віртуальнай краіны замест Вейшнорыі на Малое Княства Літоўскае, замену гэрбу, і ўвогуле яўна дэманстравала непрыманьне вейшнорскага прынцыпу экс-тэрытарыяльнасьці.
9. Рух “За Свабоду” ( Быкоўская Вольга заснавала )
Рух “За Свабоду” таксама даволі дзіўная зьява ў віртуальнай краіне, бо ўсе свае мэты зьвязвае з зьменамі ў рэальнай Рэспубліцы Беларусь, і фактычна зьяўляецца віртуальнай пляцоўкай аднайменнай рэальнай арганізацыі.
ДРУГАЯ ХВАЛЯ
Наступная, нашмат слабейшая хваля зьвязаная з набліжэньнем і правядзеньнем выбараў у Сойм ІІ. Хутчэй нават – нязначная палярызацыя грамадзтва прывяла да квазы-палітычных ініцыятываў, заснавальнікі якіх яўна паспрабавалі такім чынам стартаваць як кандыдаты ў Сойм ІІ:
10. Партыя касьмічных піратаў ( Наважылаў Уладзіслаў заснаваў )
11. Атэiстычная партыя Вейшнорыi ( Rasolka Aliaksiej заснаваў )
У гэтую ж хвалю варта таксама залічыць пазначаны вышэй (п.3) рэбрэндынг: ператварыўся ў Громадський рух “Вперед Вейшнорія!”. Хоць насамрэч да істотнай актывізацыі ці росту папулярнасьці зьмена назвы не прывяла. Лідарам як і раней застаўся Алег Усьціменка ( Устименко Олег ). Ён жа і йдзе на новыя выбары пад сьцягам абноўленай арганізацыі. У шэрагах Руху лічыцца таксама Руслан Кісялёў ( Kiselev Ruslan ), але ў ягонай праграме кандыдата прыналежнасьць да каманды Алега Ўсьціменкі ня згадваецца.
ПАРТЫЙНЫЯ СТРУКТУРЫ ЛІБЭРАЛЬНАГА КІРУНКУ
Падсумоўваючы партыйнае будаўніцтва ў Вейшнорыі варта адзначыць, таксама Лібэртарыянскі блёк (п.8), які пачаў даволі актыўна працаваць у межах Сойму І, але потым сьцішыўся. Кволая спроба адрадзіць актыўнасьць прывяла да вылучэньня засноўніка блёку Яўгена ( Haar Eugen ), а таксама Дзяніса Радвіловіча ( Radvilovič Dźianis ) – які, праўда, не пазначыў сваю прыналежнасьць да лібэртарыянцаў. Апроч гэтага блёк вызначыўся тым, што склаў угоду аб супрацы зь іншай палітычнай структурай. Таму самы час перайсьці да яе.
Найбольш мэтанакіраваную дзейнасьць дэманструе Ліберально-демократична партія Вейшнорії (п.7). Створаная падчас першай хвалі партыйнай актыўнасьці Віктарам Дмітрэнкам ( Дмитренко Віктор ) партыя паказала рост і структураванасць падчас кампаніі ў Сойм ІІ. Больш за тое, партыйныя валянтэры (якіх не 1 і ня 2) вылучаюцца актыўнасьцю ў розных сфэрах жыцьця віртуальнай краіны.
ВЫСНОВЫ
Агульны ж вынік агляду партыйнай дзейнасьці можа быць наступным. Верагодна, у сучасным Сьвеце партыйная прыналежнасьць ужо ня ёсьць асноўнай прыкметай палітычных поглядаў – усе партыі намагаюцца спалучаць экспэртную складовую партыйнай канцэпцыі зь ледзь прыхаваным папулізмам. Вызначайльнымі ж менавіта ў партыйнай дзейнасьці ёсьць альбо традыцыйнасьць датычна назваў і формаў дзейнасьці, альбо асоба лідара і ягоны погляд на зьнешнія і канцэптуальныя прызнакі сваёй палітычнай структуры. Яшчэ, канечне, у межах вітруальнай краіны дадаецца звычайная хуліганістасьць і спробы паказаць арыгінальнасьць ды альтэрнатыўнасьць уласных поглядаў.
А таму…
2 thoughts on “Асаблівасьці вейшнорскага парт.будаўніцтва”
Comments are closed.
Дуже крутий огляд, Zmicier! Зібрана вся інформація про партії в одній статті, навіть сам дізнався багато нового! Чому у списку немає Інтелектуального центру Вірт-Реал?
Так, сапрауды. Iнтэлектуальны цэнтр “Вiрт-Рэал” пачынауся, як перадвыбарчы блёк падчас выбарау у Сойм I.
Але па-першае, гэт быу напраудзе часовы блёк, i не прэтэндавау на самастойную палiтычную полю.
А па-другое, гiсторыя удзелу блёку у тых выбарах мае багата спрэчных моманту, якiя патрабуюць асобнага аналiзу.