Млявая агітацыя

Млявая агітацыя

Непрыкметна мінуў першы тыдзень агітацыйнай кампаніі да Сойму ІІ-га скліканьня. Падвядзем кароткія вынікі за гэты перыяд, і вызначым, што маем на дадзены момант. Вядома, час яшчэ ёсьць, але можна канстатаваць – вялікага ажыятажу ў жыхароў і кандыдатаў у дэпутаты новыя выбары дакладна не выклікаюць. Маем жа даволі млявую перадвыбарчую кампанію – пакуль толькі 13 кандыдатаў напісалі і разьмесьцілі свае праграмы, прычым, каля траціны зь іх абмежаваліся некалькімі прапановамі пра свае пляны ў выпадку поспеху на выбарах. Яшчэ 6 кандыдатаў, на сёняшні дзень, разьмесьцілі толькі свае лёзунгі.

Пры адсутнасьці большай колькасьці праграмаў, актыўным кандыдатам асабліва няма чаго абмяркоўваць. У дыскусыях прымаюць удзел ня больш за дзесяць кандыдатаў, у асноўным гэтыя кандыдаты зь ліку актыўных дэпутатаў Сойму І скліканьня. Вейшнорскі весьнік і ў далейшым мяркуе пільна сачыць за ходам выбарчага працэсу і аператыўна інфармаваць сваіх чытачоў пра ўсе важныя навіны.

3 thoughts on “Млявая агітацыя

  1. Цікаво було б дізнатися, для порівняння, скільки кандидатів в депутати було на перших виборах?

    1. Паведамленне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Вейшнорыя па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў аб выніках выбараў дэпутатаў Сойма Рэспублікі Вейшнорыя.

      Цэнтральная камісія Рэспублікі Вейшнорыя па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў інфармуе пра наступныя афіцыйныя вынікі выбараў дэпутатаў Сойма.

      Агульная колькасць выбаршчыкаў склала 8838 чалавек, бюлетэні для галасавання атрымалі 2300 выбаршчыкаў. Сапраўднымі прызнаныя 1549 бюлетэняў, каторыя змяшчалі 10399 галасоў. Сапсаванымi прызнаныя 751 бюлетэні, у якіх не было ніводнай адзнакі насупраць імён кандыдатаў. Усяго у выбарах прынялі ўдзел 26.02% ад агульнай колькасці зарэгістраваных выбаршчыкаў.

      1. 11 октября в этой виртуальной стране начались выборы в Сойм — 110-местный парламент. В качестве кандидатов зарегистрирован 351 человек.

Comments are closed.