Кандыдаты ў Сойм II. Хто яны? (Абнаўляецца)

Кандыдаты ў Сойм II. Хто яны? (Абнаўляецца)

Якім жа чынам, выбарчая кампанія 2018 у Вейшнорыі пачыналася? На працягу верасьня, кожны грамадзянін (уладальнік ID-карты) мог лёгка і бясплатна зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты Сойму ІІ-га скліканьня. Гэтай магчымасьцю скарысталіся 72 вейшнорцы, што значна меньш, чым зарэгістравалася на першых выбарах, тады ў выбарчай гонцы браў удзел 351 кандыдат. Паспрабуем разабрацца, хто ў гэтым годзе можа ўвайсці ў галоўны ворган ўлады нашай рэспублікі.

Старыя-новыя абліччы

Прысутнасьць знаёмых “аватарак” у сьпісе зарэгістраваных кандыдатаў у Сойм II, была прадказальнай. Жаданьне балятавацца паўторна агучвалася некаторымі дэпутатамі не адзін раз. Усё яшчэ дзеючыя дэпутаты, відавочна, спалохаўшыся за наседжаныя месцы, пачалі бязьлітасна засыпаць новых кандыдатаў “дызлайкамі” і апантана падтрымліваць сваіх калегаў. Ня выключана, што да гэтых ганебных маніпуляцыяў быў падлучаны ўвесь адмінрэсурс. Як апынулася, у новы Сойм плянуюць патрапіць адразу 20 “старых” дэпутатаў, прычым, пераабрацца пажадалі нават тыя, што практычна не прымалі ўдзелу ў працы першага Сойму. Падтрымаюць іх выбарцы, ці задаволеныя яны такой працай? – Хутка даведаемся.

“Сьвежая кроў”

Нягледзячы на ​​вытанчаную падступнасьць «старой гвардыі», знайшлося багата сьмельчакоў, якія адважыліся кінуць выклік сыстэме, зарэгістраваўшыся на выбарах. Іх апынулася ня тое каб і мала. Гэтыя 48 неабыякавых грамадзянаў, якім, відавочна, надакучыў той заканадаўчы беспарадак, што адбываўся ў Сойме ўвесь мінулы рок. Варта адзначыць, што большасьць новых кандыдатаў раней не вылучаліся асаблівай актыўнасьцю. Але сярод іх ёсьць невялікая частка сапраўдных актывістаў, якія заявілі пра сябе ўжо даўно. Яны прымалі ўдзел у жыцці рэспублікі і нават прэтэндавалі на пасады ўва ўрадзе. Жадаем новым палітыкам скласці годную канкурэнцыю больш дасьведчаным – “Бывае, што і цяля ваўка хапае”.

Пэрспэктывы былой “апазыцыі”

Варта адзначыць, што сярод цяперашніх кандыдатаў ёсьць і былыя “апазыцыянэры”. Насамрэч – гэта леташнія кандыдаты, якім не хапіла галасоў дзеля ўваходжаньня ў склад Сойму. Уласна, тады не абышлося без скандалу – ад некаторых апазіцыянераў нават гучалі заявы пра нелегітымнасьць першых выбараў. Цяжка ацаніць пэрспэктывы гэтай групы кандыдатаў, таму што большасьць зь іх цягам року актыўнасьці ані ў Сойме, ані ў арганізацыях не праяўлялі. Нядзіўна, што прадстаўнікоў “апазыцыі” сярод кандыдатаў 2018 – амаль няма, паспрабаваць ізноў трапіць да Сойму выказалі жаданьне толькі 4 з 55 былых “апазыцыянэраў”.