Вірлівая дыскусыя за 5 дзён да выбараў

Вірлівая дыскусыя за 5 дзён да выбараў

Хоць агітацыйная кампанія праходзіць залішне спакойна, усё ж узьнікла тэма, якая закранула за жывое патэнцыйных дэпутатаў.

Справа зьвязаная з хібамі ў працы папярэдняга Сойму. У выніку ўважлівага прачытаньня Канстытуцыі і Закону аб выбарах выявіліся неадпаведнасьці паміж згаданымі дакумантамі, а таксама Пастановай аб правядзеньні выбараў т.зв. “ЦВК”. А паралельна выявілася, што сама ЦВК так і не была прызначаная Соймам.

Цяпер да сутнасьці. У Канстытуцыі пазначаныя наступныя нормы: “Статья 2. Сойм Вейшнории состоит из членов, выбираемых гражданами Вейшнории на всеобщих выборах.”, а таксама “Статья 3. После проведения выборов избранные члены Сойма Вейшнории делятся на 2 равные группы. Первая из них, набравшая большее число голосов избирателей, становится Депутатами с правом законодательной инициативы, вторая — Оппозицией с правом совещательного голоса.” Адна з заўваг кандыдатаў датычыцца слова “выбираемых”, якое абазначае незавершанае дзеяньне. З сэнсу гэтага слова мажліва зрабіць выснову, што ўсе грамадзяне, што зарэгістраваліся як кандытаты, удзельнічаюць у выбарчым працэсе і аўтаматычна робяцца “членамі” Сойму. Але у наступным пункце фігуруюць ужо избранные члены Сойма, што азначае завершанасьць працэдуры выбараў.

Наступным спрэчным момантам пабачыўся колькасны склад будучага Сойму. У Канстытуцыі пра колькасьць няма вызначанасьці, а ёсьць толькі пра падзел на дзьве роўныя часткі. У Законе ж аб выбарах ёсьць наступнае: “2. Кількісний склад Сойму Вейшнориї становить 30 депутатів.” Дык вось пра канстытуцыйны панятак “апазыцыі” у Законе ўвогуле ані слова! Таму варыянтаў разуменьня гэтай калізыі тры:

1. Закон фіксуе колькасьць толькі дэпутатаў (апазыцыя падразумяваецца – у той жа колькасьці). На такі варыянт спасылаецца і адпаведная Пастанова “ЦВК”.

2. Закон фіксуе агульны склад Сойму толькі з дэпутатаў, абвяргаючы такім чынам норму пра “апазыцыю” больш значнай паведле рангу Канстытуцыі , што недапушчальна.

3. Закон фіксуе агульны склад Сойму ў колькасьці 30 асобаў, якія пасьля мусяць быць падзеленыя на дэпутатаў і “апазыцыю” (адпаведна Канстытуцыі). Але тады ў Законе некрэктна ўжытае слова “дэпутаты” у дачыненьні да агульнага складу Сойму.

У рэшце, норма Пастановы “ЦВК” пра мінімальную яўку ўвогуле не адпавядае заканадаўству Вейшнорыі. Ды і сама “ЦВК”, як не створаная Соймам, ня мае паўнамоцтваў, каб штосьці дадаваць у выбарчы працэс, апроч акрэсьленага ў наяўнай заканадаўчай базе.

Сама ж дыскусыя выявіла няздольнасьць бакоў да ўспрыманьня адрознай пазыцыі і пошукаў кампраміснай схемы дзеля ўладкаваньня і паляпшэньня дзяржаўнай сыстэмы Вейшнорыі.

1 thought on “Вірлівая дыскусыя за 5 дзён да выбараў

  1. Дарэчы, калегі кажуць, што датычна слова “выбираемых” мае месца рэгулярнасьць дзеяньня скрозь падчас кожных выбараў – адпаведна, калі кандыдат не набірае аніводнага голасу, ён ня мае права прадстаўляць інтарэсы грамадзянаў у Сойме

Comments are closed.