Агітацыйная кампанія набліжаецца да канца

Агітацыйная кампанія набліжаецца да канца

Засталося крыху больш за тыдзень да канца агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у Сойм ІІ. Можна падвесьці некаторыя вынікі за гэты перыяд. Адразу варта заўважыць, што выбарчая кампанія не ачуняла з часу апошняга нашага агляду. Вядома, ёсьць кандыдаты, якія добра папрацавалі над праграмамі, ёсьць некалькі кандыдатаў, якія актыўна абмяркоўваюць важныя праблемы Вейшнорыі, але такіх вельмі мала, асабліва сярод “пачаткоўцаў” выбарчай гонкі. Зрэшты, ёсьць надзея, што ў апошнія дні перад выбарамі, як гэта заўсёды бывае, кандыдаты адумаюцца і стануць трохі больш актыўнымі.

З праграмамі на сёняшні дзень сытуацыя наступная: кандыдаты напісалі і дадалі ўсяго 31 праграму, зь іх 6 праграмаў хутчэй выглядаюць як лёзунгі, а 11 застаюцца цалкам пустымі. Астатнія, а гэта амаль палова кандыдатаў, змаглі вылучыць час і напісалі досыць аб’ёмныя праграмы. Спадзяемся, іхнія намаганьні не застануцца марнымі і ўжо зусім хутка будуць ацэненыя выбарцамі.

За дзень да пачатку галасаваньня мы абавязкова выпусцім новы матэрыял, у якім падвядзем канчатковыя вынікі агітацыйнай кампаніі і дамо вычарпальную інфармацыю жыхарам нашай рэспублікі.