А колькі ў цябе пасьлядоўнікаў (абнаўляецца)

А колькі ў цябе пасьлядоўнікаў (абнаўляецца)

У пошуках цікавай інфармацыі …

У той час, калі адны вейшнорцы галасуюць, іншыя думаюць каго выбраць, а астатнія прагаласаваўшы, затаілі дыханьне ў чаканьні вынікаў, каманда ВВ, у пошуку сэнсацыяў, вырашыла дасьледваць адно важнае пытаньне … А менавіта, колькі пасьлядоўнікаў ў кожнага з кандыдатаў у Сойм ІІ?

Нагадаем, паслядоўнікамі могуць быць як грамадзяне, так і звычайныя жыхары Вейшнории. Іншымі словамі, у нашай рэспубліцы любы можа стаць паслядоўнікам любога. У тэорыі, гэта павінна азначаць, што вы давяраеце чалавеку, паслядоўнікам якой становіцеся. Гэта своеасаблівы рэйтынг народнага даверу, па меншай меры, так было задумана распрацоўшчыкамі платформы.

Без пасьлядоўнікаў ніяк

Без падтрымкі пасьлядоўнікаў немагчыма нават заснаваць уласную кампанію. Дзеля заснаваньня першай арганізацыі Грамадзяніну трэба ўсяго 10 пасьлядоўнікаў, дзеля стварэньня другой спатрэбіцца падтрымка 50-ці (???), дзеля трэцяй вам трэба заваяваць давер 100 (???) людзей, а для адкрыцьця чацьвертай… трэба задобрыць па-просту неверагодную колькасьць людзей – 1000!

На выбарах у 1-ы Сойм выбарцы кожнага кандыдата аўтаматычна сталі ягонымі пасьлядоўнікамі. За апошні рок, відавочна, падтрымка дэпутатаў некалькі змянілася, і грамадзяне наладзілі некаторыя сувязі. Хтосьці залучыўся яшчэ большай падтрымкай людзей, а хтось, магчыма, страціў частку свайго войска прыхільнікаў, іншыя ж толькі пачалі набываць аўтарытэт сярод суграмадзянаў.

Такім чынам, калі б пасьведчаньне дэпутата давалі за найбольшую колькасьць пасьлядоўнікаў, мы б мелі менавіта такіх дэпутатаў у Сойме ІІ-га Скліканьня (сярод цяперашніх кандыдатаў, акрамя апазіцыі):

1.Lykshin Alexander381 (дэпутат Сойму І, меў 307 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 24.10%)

2.Iossub Vadzim311 (дэпутат Сойму І, меў 294 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 5.78%)

3.Haar Eugen306 (дэпутат Сойму І, меў 296 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 3.38%)

4.ŠULC MAKSIM300 (дэпутат Сойму І, меў 289 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 3.81%)

5.Ciareszka Valery289 (дэпутат Сойму І, меў 278 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 3.96%)

6.Marozau Ivan250 (дэпутат Сойму І, меў 243 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 2.88%)

7.Ларычаў Алег221 (дэпутат Сойму І, меў 162 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 36.42%)

8.Дмитренко Віктор184 (дэпутат Сойму І, меў 136 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 35.29%)

9.Anatoly Sakalousky137 (дэпутат Сойму І, меў 130 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 5.38%)

10.Kanavałaŭ Rusłan137 (дэпутат Сойму І, меў 114 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 20.18%)

11.Устименко Олег112 (дэпутат Сойму І, меў 101 пасьлядоўніка, узрастаньне на 10.89%)

12.Kiselev Ruslan110 (дэпутат Сойму І, меў 87 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 26.44%)

13.Bierahovič Paviel108 (дэпутат Сойму І, меў 94 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 14.89%)

14.Павук Андрэй92 (дэпутат Сойму І, меў 70 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 31.43%)

15.Hrytskevich Dzmitry89 (дэпутат Сойму І, меў 88 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 1.14%)

16.Стопяцьдзесяты Аляксей86 (дэпутат Сойму І, меў 53 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 62.26%)

17.Dziadok Arseny83 (дэпутат Сойму І, меў 72 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 15.28%)

18.Veyshnorka Kotka71 (дэпутат Сойму І, меў 63 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 12.70%)

19.Artiukh Pavel70 (дэпутат Сойму І, меў 64 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 9.38%)

20.Эйкин Леша67 (дэпутат Сойму І, меў 57 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 17.54%)

21.Rogacz Zmicier Magnus64 (апазыцыя Сойму І, меў 43 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 46.84%)

22.Tomašaŭ Aliaksei62 (дэпутат Сойму І, меў 54 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 14.81%)

23.Мыцько Алесь43 (апазыцыя Сойму І, меў 41 пасьлядоўніка, узрастаньне на 4.88%)

24.Стрижак Андрей34*

25.Кажэмскі Фелікс30 (апазыцыя Сойму І, меў 28 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 7.14%)

26.Korsun Andruś28 (апазыцыя Сойму І, меў 28 пасьлядоўнікаў, узрастаньне на 0.00%)

27.Simonov Valery24*

28.Koblents Mykhailo21*

29.Joy Irina21*

30.Markiełaŭ Piotr17*

* – кандыдаты не вылучаліся на мінулых выбарах.

(кандыдаты, якія знаходзяцца найбліжэй да ТОП30: Жгулёв Владимир, Дорошенко Олег – па 15, Maerau Vital’, Короед ПавелKotowicz Aleksej – па 13)

Ёсьць рэкорд!

Варта адзначыць дэпутата Стопяцьдзесяты Аляксей, які трапіў у Сойм нямаючы вялікай падтрымкі (усяго 53 пасьлядоўнікі), але за год працы змог заручыцца падтрымкай яшчэ 33 жыхароў, а гэта рост +62.26%! Выбітны вынік, віншуем! Што да іншых дэпутатаў Сойму І, дык кожны зь іх здолеў за рок павялічыць колькасьць сваіх прыхільнікаў, толькі ў кагосьці адсотак росту адчувальны, а ў кагосьці – нязначны.

Выбары даюць прыхільнікаў

Можна зрабіць выснову, што ўдзел у выбарах – гэта своеасаблівы трамплін, які дазваляе Грамадзяніну заявіць пра сябе, знайсьці аднадумцаў. Нават калі выбары для некаторых кандыдатаў скончацца ня так, як чакалася, яны атрымаюць бясцэнны досьвед і прыхільнікаў, якія падзяляюць іхнія погляды. Разам яны змогуць заснаваць цікавыя арганізацыі і разьвіваць свае ідэі.