Вяртаньне прадвесьніка… Фонд ім.Агінскага цяпер у Вейшнорыі

Вяртаньне прадвесьніка… Фонд ім.Агінскага цяпер у Вейшнорыі

Колькасць грамадзкіх арганізацыяў у Вейшнорыі павялічылася яшчэ на адну, новая арганізацыя стала ўжо 67-й у нашай маладой рэспубліцы!

Якраз напярэдадні выбараў зьявілася супольнасьць… гісторыка-культурнага напрамку. Як жа гэтыя падзеі зьвязаныя? А вось як! Фундацыю заснаваў вядомы ў Вейшнорыі палітычны дзеяч, дэпутат Сойму І, аўтар шматлікіх важных законаў і кандыдат у Сойм ІІ Kiselev Ruslan. Поўная назва новай арганізацыі – “Фонд Агінскага”, яе дэвіз – “Ня ведаючы гісторыі немагчыма тварыць будучыню!”. Супольнасць пазіцыянуе сябе як “віртуальная філія Фонду ім.М.Кл.Агінскага ў Рэспубліцы Вейшнорыя”.

Заснавальнік новай арганізацыі ласкава прадаставіў нам кароткі каментар наконт сваёй ініцыятывы: ““В Молодечно уже более шести лет существует Местный благотворительный фонд “Наследие Михала Клеофаса Огинского”, который занимается поиском, возрождением, сохранением и иной деятельностью связанной с историко-культурным наследием рода Огинских, а также другой общественной работой не только в регионе, но и на международном уровне. Я сначала был в Фонде волонтёром, затем председателем ревизионной комиссии, сейчас член правления. Планируем создать новый, более современный сайт, а пока немного больше информации о Фонде можно почитать по ссылке oginsky.stsby.com

Таксама Фонд Агінскага прадстаўлены ў соцсетках ( www.facebook.comvk.comwww.instagram.comwww.ok.ru ).

Здавалася б, чым можа быць важная асоба Міхала Клеофаса Агінскага ў віртуальнай прасторы Вейшнорыі? Дык вось калі уважліва перачытаць Вялікую гісторыйку Вейшнорыі, высьветліцца выбітны аўтар славутага палянэзу “Разьвітаньне з Радзімай” быў… прота-вейшнорцам! Кажуць, што ў часы, калі ганеньні на ўсё сьветлае, вольнае і высакороднае апанавалі землі былога Вялікага княства Літоўскага, нястомны змагар, амбасадар зьніклай дзяржавы князь Агінскі зашыфраваў у сваім кранальным і ўзьнёслым музычным творы Нязломны Дух сваёй велічнай і няшчаснай Айчыны…

Толькі таму, нягледзячы ні на што, і сёньня жыве памяць пра Краіну Мары, душа якой пачала абуджацца ў вобразе Вейшнорыі!