Афіцыйны запуск Вейшнорскага Весьніка

Афіцыйны запуск Вейшнорскага Весьніка

Напярэдадні Дня галасаваньня ў Сойм ІІ жыхары Вейшнорыі атрымалі першы паўнавартасны грамадзка-палітычны інфармацыйны партал.

Вейшнорыя ёсьць экс-тэрытарыяльнай краінаю – яна месьціцца ў нашых сэрцах і ў інфармацыйнай прасторы. Таму менавіта сёняшні дзень – 29 кастрычніка 2018 – надзвычай важны: Вейшнорыя атрымала першы ў сваёй нядоўгай гісторыі інфармацыйны партал “Вейшнорскі Весьнік”!

Апладысмэнты і булькатаньне фужэраў з шампанам…

А цяпер – сардэчна запрашаем на сам партал, дзе вы можаце ўбачыць інфармацыю пра ўсе бягучыя падзеі ў Вейшнорыі і ня толькі. Вейшнорскі Весьнік створаны вейшнорцамі дзеля вейшнорцаў. Таму кожны, хто ўмее зьвязаць разам 2-3 сказы, ды мае чым падзяліцца з суграмадзянамі – можа далучыцца да аўтарскага калектыву і разам з намі напаўняць віртуальнае жыцьцё Краіны Мары сапраўднымі навінамі, развагамі і сюжэтамі. Наперад –> Вейшнорській Вісник