Талер йдзе на дно?

Талер йдзе на дно?

Нядаўна, асноўнай валюце Вейшнорыі – Талер (TLR) – споўніўся адзін рок. За гэты час, ягоны кошт толькі падаў і на сёняшні дзень зьнізіўся амаль да нуля, а капіталізацыя дасягнула рэкордна нізкага значэння – $ 34695.

Пры гэтым, Талерам не цікавяцца ані трэйдары, ані майнэры, ані шараговыя вейшнорцы, бо валюта ўвесь час падае, а купіць за яе нічога нельга. Абсалютна адсутнічае практычнае прымяненне валюты.

Сытуацыю значна пагоршыў нядаўні ўзлом сеткі Талер – зламысьнікі “намалявалі” зь нічога, больш за 1.500.000 TLR. У выніку падкопаў невядомых хакераў, біржы Crex24 і BTC-TRADE UA абмежавалі апэрацыі з валютай.

Вядома, такія навіны не дадаюць радасці вейшнорцам, якія спадзяваліся будаваць эканоміку, выкарыстоўваючы гэтую манэту. Ды і ці мажліва ўсур’ёз разьлічваць на крыптавалюту, якую кожны больш-менш умелы хакер можа ўзламаць? Верагодна, не!

Ці правільнай была стаўка на крыптаТалер год таму? Час пакажа … А ці ёсць альтэрнатыва Талеру? …