“Самасьвядомасьць і еднасьць Вейшнорцаў ёсьць тым найлепшым падмуркам, на якім можам збудаваць цэлы Сусьвет!”

“Самасьвядомасьць і еднасьць Вейшнорцаў ёсьць тым найлепшым падмуркам, на якім можам збудаваць цэлы Сусьвет!”

Канцлер Сойма-ІІ Zmicier Magnus Rogacz з нагодны Дня Канстытуцыі Вейшнорыі:

Шаноўныя суграмадзяне і рэзыдэнты Вейшнорыі!

Hosting Ukraine

Тры рокі таму адбылася фундамэнтальная падзея – натхнёныя Вейшнорскім Духам дэпутаты Сойму Вейшнорыі зацьвердзілі Канстытуцыю Краіны Мары!

За прамінулы час многае перамянілася ў навакольным рэальным Сьвеце, але Вейшнорыя жыве!
Жыве ў нашых сэрцах!

Мы працягваем нашае віртуальнае дзяржаўнае будаўніцтва і шукаем, як найлепей уладкаваць віртуальную прастору, ды як мы можам уплываць на прастору рэальную.

Пагрозы, што абудзілі Вейшнорыю нікуды ня зьніклі, таму мусім памятаць хто мы і дзеля чаго тут пастаўленыя!
Самасьвядомасьць і еднасьць Вейшнорцаў ёсьць тым найлепшым падмуркам, на якім можам збудаваць цэлы Сусьвет!
Хай жа Дух, што злучае сэрцы Вейшнорцаў, ведзе нас і дае моцы!