Заява Дэпутатаў Сойму Вейшнорыі з нагоды пашкоджаньня народнага мэмарыялу Курапаты

Заява Дэпутатаў Сойму Вейшнорыі з нагоды пашкоджаньня народнага мэмарыялу Курапаты

Рэспубліка Вейшнорыя, хоць і ёсьць інтэрнэт-краінай, але ж мяжуе з Рэспублікай Беларусь у сэрцах многіх сваіх грамадзянаў.

У связі з гэтым мы выказваем сваё абурэньне з прычыны нанясеньня шкоды народнаму мэмарыялу Курапаты, пад выглядам “добраўпарадкаваньня”. Таму месцу, дзе кінутыя ў зямлю многія дзясяткі тысячаў ахвяраў сталінскіх уладаў.

Працяг таго даўняга барбарства савецкай імпэрыі мы бачым у той час, калі грамадзтву і дзяржаве так неабходныя кансалідацыя і ўмацаваньне нацыянальнай ідэнтычнасьці перад “гібрыднымі” пагрозамі.

Спадзяемся, што здаровы сэнс і чалавечнасьць усё ж перамогуць.

Дэпутаты Сойму Вейшнорыі