ТОП5 першачкоў Сойму ІІ

ТОП5 першачкоў Сойму ІІ

Рэдакцыя ВВ вырашыла стварыць невялікі рэйтынг новых дэпутатаў, якія прайшлі да Сойму Вейшнорыі ўпершыню 

1.Koblents Mykhailo балятаваўся пад сьцягамі Лібэральна-дэмакратычнай партыі Вейшнорыі і заняў самае высокае месца сярод новых дэпутатаў. Актыўнасць Міхаіла на працягу года, дала яму магчымасць заняць высокае трэцяе месца ў агульным рэйтынгу, пры гэтым, ён мае толькі 23 пасьлядоўнікі. Магчыма, з’яўляецца самым маладым дэпутатам Сойму II – годны павагі вынік, пажадаем яму ўдачы! (48 галасоў выбарцаў)

2.Joy Irina належыць да той жа партыі, што і Міхайла ды заняла 4-е месца ў агульным заліку. Ірына зьяўляецца заснавальніцай арганізацыі “Веб-студія Top Team” і падтрымлівае багата мэтаў у розных іншых арганізацыях, мае 23 пасьлядоўнікі. Вельмі добры і нечаканы вынік! (41 голас выбарцаў)

3.Simonov Valery не належыць да будзь-якіх палітычных партыяў, таму ягоны вынік заслугоўвае асобнай увагі. Валеры, мяркуючы па інфармацыі, якую нам удалося атрымаць, займаецца распрацоўкай сувэнірных вейшнорскіх талераў, напэўна, гэта і дазволіла яму атрымаць дастаткова прыхільнікаў сярод грамадзянаў. Ягонае месца ў агульным рэйтынгу – 8, ён мае давер 28-мі вейшнорцаў. (37 галасоў выбарцаў)

4.Стрижак Андрей , мяркуючы па ўсім, выканаў ролю нейкага «цёмнага коніка”, якому ўдалося абскакаць многіх знаных апанэнтаў. Належыць да арганізацыі “Атэiстычная партыя Вейшнорыi” ды мае 37 пасьлядоўнікаў. Пра якуюсь іншую актыўнасьць пана Андрэя рэдакцыі ВВ нічога невядома – 11 месца. (27 галасоў выбарцаў)

5.Дорошенко Олег яшчэ адзін дэпутат ад ЛДПВ, напісаў цудоўную і рэалістычную праграму кандыдата, якую разьмесьціў на сайце адным з першых. Алег ё даволі актыўным удзельнікам вейшнорскага жыцьця, заснаваў “Консульство Вейшнорії у Вільному місті Новий Кодак“. Уваходзіць да многіх іншых арганізацыяў і падтрымлівае шмат важных мэтаў, уваходзіць у Раду аўтараў Вейшнорскаг Весьніка. Пры тым усім, Олег мае найменш пасьлядоўнікаў сярод новых лідэраў – толькі 17. Заняў ганаровае 12 месца на выбарах. (24 галасы выбарцаў)