Тое ня мы: кронікі-11/2018 (завершана)

Тое ня мы: кронікі-11/2018 (завершана)

Ужо ў апошнія гадзіны лістападу ў кроніку пасьпелі ўскочыць 20 перакуленых вагонаў з вайсковай тэхнікай. Трохі раней Расея ўчыніла гвалт блізу Азоўскага мора, атрымаўшы пры тым моцныя пашкоджаньні аднога свайго карабля другім сваім жа, і страціла чарговага начальніка ГРУ. А цяпер – падрабязьней.

Каля 00:50 м.ч. (21:50 мск) на 537 км Свярдлоўскай чыгункі адбыўся сход грузавога цягніка 2138, гэта вайсковы склад. У выніку сходу сышоў 71 вагон, 50 засталіся на колах, 21 вагон перакуліўся, з іх пяць вагонаў – гэта цыстэрны з мазутам, а ў астатніх везьлі гаўбіцы з зафарбаваными нумарамі. (30-11-2018 мск)

У Краснадары невядомы мужчына распачаў страляніну і параніў двох супрацоўнікаў Росгвардыі, якія знаходзіліся ў патрульным аўтамабілі. Адзін з службоўцаў у адказ стрэліў у нападніка з зброі «Кедр», пасля чаго той сканаў на месцы. (29-11-2018)

Транспартны верталёт “Мі-26” абрынуўся паблізу пасёлка Хар’ягінскі Ненецкай аўтаномнай акругі пры заходзе на пасадку. Расейскія СМІ паведамляюць, што камандзір верталёта загінуў, астатнія чальцы экіпажу моцна параненыя. (29-11-2018)

Танкергазавоз Grand Elena пратараніў прычал у Сахалінским парту Пригородное. Танкер павінен быў адгрузіць звадкаваны прыродны газ (ЗПГ), аднак судна ўрэзалася ў прычал і атрымала прабоіну левага борту. (27-11-2018)

Пасьля збройнага нападу ля Керчанскай пратокі на украінскія караблі ў інтэрнэце зьявіліся новыя фота падбітага расейскага ПСКР “Ізумруд”, якога пратараніў быў такі ж карабель расійскіх памежнікаў “Дон”. (26-11-2018)

Начальнік Галоўнага (разьведвальнага) ўпраўлення Генштаба ВС Расіі генэралпалкоўнік Ігар Корабаў памёр на 63 року жыцьця. Гэта другая за два рокі сьмерць начальніка ГРУ: ў 2016 годзе ў Ліване памёр начальнік ведамства Ігар Сяргун. (21-11-2018)

Пачалося ціхае разьвітаньне з двума Курыльскімі выспамі: “Владимир Путин, заявил о совместной с Японией готовностью “работать на основе декларации 1956 года, оговаривающей передачу двух (Курильских) островов”. (17-11-2018)

У СанктПецярбургу практычна цалкам згарэў гіпермаркет “Лента”. З-за пажару абрынуўся дах гіпермаркета на плошчы 3200 кв. метраў. (10-11-2018)

Найноўшы баявы карабель Вышний Волочек у якога зламаўся кітайскі рухавік, быў заўважаны ў момант праходжаньня пратокі Басфор ля берагоў Стамбула, дзе шматлікія журналісты зафіксавалі павольны рух расейскага карабля на буксіры. (08-11-2018)

У расейскім Екацярынбургу адбыўся пажар на  абаронным заводзе, які спэцыялізуецца ў вытворчасьці апаратуры сувязі і вайсковых радыёлякацыйных станцыяў. (07-11-2018)

У Растове-на-Доне мост зь людзьмі пайшоў пад ваду. На мосце знаходзіліся людзі, якія зараз ня могуць перабрацца з аднаго берага на іншы. (04-11-2018)