Сойм ІІ: законы – у дзеяньне (вынікі Сэсыі-2)

Сойм ІІ: законы – у дзеяньне (вынікі Сэсыі-2)

Другая сэсыя апынулася меньш напружанай дзеля дэпутатаў чым першая, бо складалася, у асноўным, з пастановаў аб прызначэньні на пасады. Таксама на другой сэсыі не было спрэчных і звышважных законапраектаў, якія часам выклікаюць гарачыя дыскусыі заканадаўцаў і нярэдка пераходзяць ува ўзаемныя абразы.

Аб прызначэньні Канцлера Сойму-ІІ

Праект Пастановы, як і чакалася, быў падтрыманы большасьцю Дэпутатаў, і Канцлерам быў абраны Дэпутат з найбольшым выбарчым рэйтынгам – Rogacz Zmicier Magnus.

Аб Рэгляманце Сойму-ІІ

Праект закону быў істотна дапрацаваны неафіцыйнай “Кааліцыяй” Сойму ў працэсе абмеркаваньня. Народныя абраннікі ўзаконілі ў дакуманце існы рэглямант працы, а адмыслова дзеля ТАП проста ў тэксьце дакуманта быў створаны асобны разьдзел. У гэтым разьдзеле былі прапісаныя ўсе зьмены, якія ТАП абавязваецца рэалізаваць. Праект быў падтрыманы большасьцю Дэпутатаў.

Аб замяшчэньні выбылых дэпутатаў

Дакумент ад Інтэлектуальнага Цэнтру “Вірт-Рэал” ўнесены Дэпутатам Dziadok Arseny , меў адхіліць тых дэпутатаў, якія” забыліся “пра Вейшнорыю і свае абавязкі перад народам, а на іхняе месца прызначыць “Дарадцаў-апазыцыянэраў “.

Пастанова была прынятая 12 галасамі і замест 8-мі дэпутатаў, магчымасьць галасаваць атрымалі 8 Дарадцаў-апазыцыянэраў Сойму. Больш падрабязна пра перастаноўкі ў Сойме можна даведацца тут . А што з гэтага атрымаецца і ці палепшыцца праца Сойму, даведаемся бліжэй да завершаньня ягонай кадэнцыі.

Аб Міністэрстве Інфармацыйнай палітыкі

Законапраект быў дапрацаваны дзеля вырашэння задачаў датычна папулярызацыі Вейшнорыі і абароны нутранай інфармацыйнай прасторы. Свае галасы за дакумант аддалі амаль палова Дэпутатаў.

Аб абраньні в.а.Міністра ІнфармПалітыкі

Пасьля прыняцьця закона аб Міністэрстве ІнфармПалітыкі Дэпутаты прагаласавалі за адзінага прэтэндэнта, які выявіў жаданьне ўзначаліць дадзенае Міністэрства, а менавіта за пана  Koblents Mykhailo.

Між іншым, на галасаваньні па гэтым дакуманце быў зафіксаваны рэкорд другога Сойму, бо ў галасаваньні прынялі ўдзел 23 Дэпутаты! Відавочна, гэты рэкорд стаў магчымым толькі праз ўліваньне ў склад Дэпутатаў вялікай групы новых Дэпутатаў зь ліку Дарадцаў. Такім чынам, прынятая раней Пастанова Аб замяшчэньні выбылых дэпутатаў станоўча паўплывала на агульную эфэктыўнасьць Сойму.

Аб абраньні в.а.Міністра Культуры, Адукацыі і Навукі

На заключным галасаваньні другой сэсыі Дэпутаты павінны былі абраць Міністра культуры, адукацыі і навукі. Адразу два раўназначных кандыдаты выказалі жаданьне заняць міністэрскае месца і прадставілі свае канцэпцыі, таму Дэпутатам аказалася нялёгка выбіраць. Магчыма, менавіта таму многія з заканадаўцаў вырашылі праігнараваць галасаваньне ўвогуле …

З тых сьмельчакоў, хто ўсё ж рашыўся прагаласаваць, большасьць (10 дэпутатаў) ўпадабалі кандыдатуру пана  Алега Дарашэнкі .

Паводле нашай инфармацыі, канкурэнт пана Дарашэнкі – пан Яўген Піотровіч-Мельнікаў – таксама запрошаны да Ўраду, дзе яму будзе прапанаваная пасада. Але ж дачакаемся падрабязнасьцяў ад Ураду.